У Беларусі забароненых месцаў для курэння стане больш
- 27.05.2026, 20:51
Якія хочуць дадаць.
У Беларусі хочуць пашырыць спіс месцаў, дзе будзе забаронена курэнне.
Праект закона, які ўзмоцніць правілы для курцоў, цяпер узгадняюць з дзяржаўнымі органамі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі да Сусветнага дня без тытуню расказала загадчыца аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.
Прадпалагаецца, што забароненымі месцамі для курэння стануць уваходныя групы шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў.
Супрацоўнікі цэнтра з пачатку 2026 года ўзялі пад назіранне грамадскія месцы, дзе курэнне ўжо забаронена. Калі атрыманыя даныя прааналізуюць, вырашаць, ці трэба ўзмацняць кантроль за выкананнем забароны.
Таксама ў праекце закона прадугледжана ўзмацненне адказнасці за продаж прадукцыі, што ўтрымлівае нікацін, непаўналетнім. Караць будуць і дарослых, якія купляюць цыгарэты або вейпы для падлеткаў.