У школах Беларусі будуць вучыць карыстацца ШІ
- 28.05.2026, 10:07
Новы факультатыў можа з’явіцца ўжо ў наступным навучальным годзе.
У школах Беларусі будуць вучыць карыстацца ШІ. Факультатыў «Прыкладныя тэхналогіі штучнага інтэлекту» зацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі.
Праграма заняткаў з’явіцца на Нацыянальным адукацыйным партале. Яна разлічана на вучняў 8–11 класаў.
За час навучання дзеці пазнаёмяцца з прынцыпамі працы сучасных ШІ-сэрвісаў і генератыўных мадэляў, атрымаюць навыкі эфектыўнага прамптынгу для тэкставых і графічных нейрасетак.
Акрамя таго, школьнікам пакажуць, як прымяняць ШІ для аналізу даных, стварэння кантэнту і апрацоўкі інфармацыі, а таксама навучаць выкарыстоўваць тэхналогію як персанальнага т’ютара падчас навучання.
Урэшце закрануць і тэму этычных нормаў і правілаў бяспекі пры працы са штучным інтэлектам.
Факультатыў можа быць уведзены ў школах ужо з пачатку наступнага навучальнага года (1 верасня 2026).