BE RU EN

Стала вядома, колькі беларускіх пенсіянераў вымушаныя працаваць

  • 28.05.2026, 13:13

Лічба ўражвае.

У Мінпрацы паведамілі, што каля 25% беларускіх пенсіянераў працягваюць працаваць. Пра гэта распавяла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Артэменка, перадае БелТА

Паводле яе слоў, у краіне завершаны чарговы этап пенсійнай рэформы, мэтай якога стала павелічэнне перыяду актыўнай занятасці грамадзян. Ідзе гаворка пра магчымасць даўжэй заставацца на рынку працы, пры неабходнасці праходзіць перападрыхтоўку і працягваць прафесійную дзейнасць.

Артэменка адзначыла, што пасля дасягнення пенсійнага ўзросту ў эканоміцы працягваюць працаваць прыблізна чвэрць пенсіянераў.

Яна таксама падкрэсліла, што пры працаўладкаванні пенсіянеры захоўваюць права на атрыманне пенсіі ў поўным аб’ёме.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што пенсійная сістэма ў Беларусі — пад пагрозай.

Апошнія навіны