У Мінску заасфальтавалі паркоўку, абышоўшы аўтамабіль, які там стаяў
- 28.05.2026, 18:25
Фотафакт.
У інтэрнэце вірусна разышлося фота з машынай у Мінску, якая стаіць на пяску, а вакол яе ўжо паклалі новы асфальт. Ролік набраў больш за мільён праглядаў, таму дарожнікам давялося нават каментаваць сітуацыю, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Інцыдэнт адбыўся ў двары дома па праспекце Пераможцаў, 77. Камунальныя службы праводзілі планавыя працы па абнаўленні дарожнага пакрыцця на паркоўцы. Як паведамілі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, жыхароў загадзя папярэдзілі — аб’явы пра рамонт былі вывешаны ў пад’ездах за некалькі дзён.
Аднак адзін з аўтаўладальнікаў па нейкіх прычынах усё ж пакінуў сваю машыну на месцы. Больш за тое, як паведамляецца, аўтамабіль стаяў там з самай ночы. Раніцай, перад пачаткам прац, дарожнікі перада лі інфармацыю пра транспарт у ДАІ.
Уладальнік, з якім звязаліся, растлумачыў, што не можа аператыўна прыбраць машыну і зможа зрабіць гэта толькі пасля 18:00. А паколькі аўтамабіль быў не ў вельмі добрым тэхнічным стане (стары, са слядамі зносу), вырашылі не эвакуіраваць яго.
У выніку дарожныя службы апынуліся перад выбарам: або чакаць некалькі гадзін і затрымліваць увесь працэс, або працягваць працы. Паколькі ўкладка асфальту — гэта тэхналагічны працэс, які патрабуе бесперапыннасці (асабліва калі пакрыццё ўжо падрыхтавана і матэрыял прывезены), было вырашана не спыняцца.
Тады работнікі проста ўклалі асфальт на ўсіх свабодных участках і акуратна абышлі машыну. А пасля таго, як аўтамабіль прыбралі, гэта месца даасфальтавалі асобна, пра што выклалі адпаведнае фота.