Албанія — Крэмлю: Нас не запалохаць
- 28.05.2026, 19:05
Албанскія дыпламаты застануцца ў Кіеве, нягледзячы на пагрозы РФ.
Албанія перадала паслу Расіі ў Тыране Аляксею Зайцаву сваю пазіцыю наконт заявы Масквы з заклікам да дыпламатычнага персаналу і замежных грамадзян пакінуць Кіеў. Пра гэта кіраўнік МЗС Албаніі Ферыт Ходжа паведаміў у сацсетцы X.
Улады Албаніі заявілі, што лічаць такія заявы непрымальнымі і разглядаюць «пагрозы пасольствам» як запалохванне і парушэнне міжнароднага права і Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.
«Албанія не адступіць. Мы застаёмся ў Кіеве. Мы цвёрда падтрымліваем Украіну. І нас не запалохаць», — гаворыцца ў паведамленні.