Першая ракетка свету сенсацыйна вылецеў з «Ралан Гарос»
- 28.05.2026, 19:34
Янік Сінер прайграў 56-й ракетцы ў другім крузе турніру.
Першая ракетка свету Янік Сінер прайграў 56-й ракетцы свету аргентынцу Хуану-Мануэлю Сэрундолу у другім крузе «Ралан Гарос» у Парыжы.
Матч доўжыўся 3 гадзіны 36 хвілін і скончыўся з лікам 3:6, 2:6, 7:5, 6:1, 6:1.
Сінер упэўнена выйграў першыя дзве партыі, а ў трэцім сэце вёў 5:1. Аднак пасля ён упусціў тры геймы запар, пасля чаго ўзяў медыцынскі перапынак, паскардзіўшыся на галаўкружэнне і млоснасць.
У трэцім крузе Сэрундола сустрэнецца з пераможцам пары Марцін Ландалусэ (Іспанія) — Віт Копржыва (Чэхія).
Сінер — чатырохразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — 2024, 2025; Адкрыты чэмпіянат ЗША — 2024; Уімблдон — 2025); двухразовы пераможца фінальнага турніру ATP (2024, 2025); цяпер пераможца 29 турніраў ATP (з іх 28 у адзіночным разрадзе).