Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу «Ралан Гарос»
- 28.05.2026, 21:00
Беларуска перамагла ў двух сэтах францужанку Эльзу Жакмо.
У чацвер, 28 мая, у матчы другога круга «Ралан Гарос-2026» беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сустракалася з францужанкай Эльзай Жакмо.
А.Сабаленка (N1 WTA, Беларусь) — Э.Жакмо (N67 WTA, Францыя) — 7:5, 6:2
Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 36 хвілін.
За гэты час беларуска зрабіла 2 эйсы і не дапусціла ніводнай падвойнай памылкі. У суперніцы тры эйсы і тры падвойныя памылкі.
Сабаленка і Жакмо ўпершыню супернічалі на корце.