ЗСУ нанеслі ўдар па базе расійскіх вайскоўцаў на ўзбярэжжы Азоўскага мора
- 28.05.2026, 21:39
Відэафакт.
Аператары 413-га палка Сіл беспілотных сістэм «Рэйд» разам з пабрацімамі з 1-га асобнага цэнтра СБС паразілі пункт часовай дыслакацыі 9-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСбр), якая ўваходзіць у склад 51-й арміі РФ.
Відэа баявой працы вайскоўцы апублікавалі 28 мая ў сваіх сацсетках.
Расійскіх вайскоўцаў паразілі на тэрыторыі вёскі Безыменнае Данецкай вобласці, якая знаходзіцца пад акупацыяй з 2014 года.
💥 «Рейд» уразив ворожу базу на узбережжі Азова
Оператори 413 полку СБС «Рейд» спільно з побратимами із 1 окремого центру СБС уразили пункт тимчасової дислокації 9 окремої мотострілецької бригади (омсбр), що входить до складу 51 армії РФ.
Ураження здійснено на території села… pic.twitter.com/ddNqy6SFu4
— РЕЙД | 413 полк СБС (@413_raid) May 28, 2026
У «Рэйдзе» звярнулі ўвагу, што вораг наўмысна абсталяваў базу на тэрыторыі былога дзіцячага лагера «Зіронька» на ўзбярэжжы Азоўскага мора, выкарыстоўваючы грамадзянскую інфраструктуру для маскіроўкі ваеннага аб’екта.
Раней у маі аператары «Рэйда» нанеслі ўдар па камандным пункце 9-й АМСбр у часова акупаваным Пакроўску.
У красавіку «Рэйд» паразіў пункт часовай дыслакацыі 36-й асобнай мотастралковай брыгады, якая з’яўляецца «ядром» 29-й агульнавайсковай арміі Узброеных Сіл РФ.
«Сістэмнае паражэнне баз, пунктаў кіравання і месцаў канцэнтрацыі праціўніка аслабляе яго магчымасці планаваць і ажыццяўляць наступальныя дзеянні», — гаворыцца ў паведамленні вайскоўцаў.
23 мая аператары 413-га палка СБС «Рэйд» паразілі аб’екты сувязі расійскіх войскаў на значнай адлегласці ад лініі баявога судакранання на часова акупаваных тэрыторыях Украіны ў Мелітопалі, Верхнім Токмаку і Зачатоўцы.