Фон дэр Ляен пра расійскі дрон у Румыніі: Рыхтуем пакет санкцый
- 29.05.2026, 11:02
Агрэсіўная вайна Расіі перасекла яшчэ адну мяжу.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала падзенне расійскага дрона на дом у Румыніі ў сацсетцы X
«Агрэсіўная вайна Расіі перасекла яшчэ адну мяжу. У выніку ўварвання расійскага беспілотніка пацярпеў густанаселены раён Румыніі, дзе былі паранены мірныя жыхары. На тэрыторыі ЕС.
Мы цалкам салідарныя з Румыніяй і яе народам.
Пакуль мы працягваем умацоўваць нашу бяспеку і стрымліванне, асабліва на ўсходняй мяжы, мы і далей будзем узмацняць ціск на Расію. Мы рыхтуем 21-ы пакет санкцый», — адзначыла яна.
Нагадаем, уначы 29 мая ў прыгранічным румынскім горадзе Галац беспілотнік урэзаўся ў шматпавярховы дом і выбухнуў. Пацярпелі двое людзей.