BE RU EN

Ці можа беларус замацаваць за сабой паркавальнае месца, калі сам яго аблагародзіў?

  • 29.05.2026, 11:37

Спрэчка ўзнікла паміж жыхарамі шматпавярховага дома.

«У двары нашага шматпавярховага дома сусед за свой кошт да лета адрамантаваў дзіцячую пясочніцу, абнавіў разметку на паркоўцы. І пры гэтым пазначыў сабе персанальнае паркавальнае месца для аўтамабіля каля пад’езда і патрабуе, каб яго ніхто не займаў. Маўляў, ён выдаткаваўся на ўсіх нас. Гэта законна?» — спытаў у «АиФ» жыхар Віцебска.

Гэта незаконна. Вуліцы, праезды і іншыя падобныя месцы адносяцца да зямель агульнага карыстання (арт. 7 Кодэкса аб зямлі). Таму нейкім чынам абазначаць свае правы на гэтую тэрыторыю толькі на падставе таго, што былі прыкладзены намаганні па яе добраўпарадкаванні, неабгрунтавана.

Апошнія навіны