Мінчанка паказала, як выглядае «беларускае мора»
- 29.05.2026, 11:58
Зачароўвальныя кадры.
Карыстальніца Threads пад нікам _nataliminsk апублікавала прыгожае відэа, знятае ў полі за горадам.
«Бурлівае беларускае мора, хацела зняць менавіта так, з ветрам. Паглядзіце на гэтыя хвалі», — напісала яна.
Паглядзець у Threads
Іншыя карыстальнікі ў каментарыях пад допісам падзяліліся сваімі фотаздымкамі «беларускага мора».
«Беларусь цудоўная», — напісаў адзін з іх.