«За што я плачу грошы?»
- 29.05.2026, 13:18
Беларус пажаліўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама».
Карыстальнік TikTok latysiz апублікаваў відэа, у якім пажаліўся на хуткасць інтэрнэту ад РУП «Белтэлекам». Паводле яго слоў, рэальныя паказчыкі аказаліся значна ніжэйшымі за тыя, што абяцае аператар у межах тарыфу «Ясна Smart», якім карыстаецца
««Белтэлекам», за што я плачу грошы? — піша ён. — Самы магутны тарыф, як вы пішаце на сайце, агняна-хуткі інтэрнэт. Мне шчыра страшна ўявіць, што б адбывалася, калі б тарыф быў «Ясна 200». Палавіна ад гэтых паказчыкаў была б».