BE RU EN

У Беларусі забаранілі адзенне і абутак папулярных польскіх марак

  • 29.05.2026, 13:48

З 30 мая.

Дзяржстандарт ўнёс у спіс «небяспечнай прадукцыі» 44 тавары папулярных польскіх марак Sinsay і Reserved, вырабленых кампаніяй LPP S.A. Усе яны, паводле даных ведамства, не адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.

У спіс трапілі дзіцячыя чаравікі, дзіцячае верхняе і ніжняе адзенне, камплекты і верхняе адзенне для дарослых. Нешта не прайшло тэст на гіграскапічнасць — на здольнасць адзення ўбіраць вільгаць. Нешта — на паветрапранікальнасць. А ў абутку знайшлі падшэўку з сінтэтычнай скуры).

З 30 мая ўсё адзенне, якое трапіла ў спіс Дзяржстандарта, нельга ўвозіць і прадаваць у Беларусі.

Апошнія навіны