На мінскай Камароўцы з’явіліся першыя півоні
- 29.05.2026, 14:49
Цэны ўражваюць.
Сезон півоняў стартаваў на мінскай Камароўцы: на сезоннай частцы рынку цяпер можна сустрэць пушыстыя бутоны розных афарбовак — ад далікатных і пастэльных да яскравых і насычаных адценняў. Прадаюцца як паасобку, так і сабранымі ў букеты. «Onliner» паказаў, што і па чым прадаюць.
Знаходзяцца ў левай частцы сезоннага рынку, побач з саджанцамі.
Прадаўцы расказалі, што сарты півоняў дзеляцца на травяністыя, дрэвападобныя і гібрыдныя. Травяністыя — самыя звыклыя, звычайна на зрэз вырошчваюць менавіта іх. Дрэвападобныя — пераважна ландшафтныя кветкі, але ёсць сарты, прыдатныя ў тым ліку для зрэзу; яны адрозніваюцца буйнымі бутонамі і высокай стойкасцю.
— Цана залежыць ад таго, які сорт. Ёсць вельмі дарагія, ёсць сярэдняя цэнавая катэгорыя, ёсць недарагая... І ад сумлення прадаўца, — тлумачыць суразмоўніца расстаноўку цэннікаў у сегменце далікатнага тавару.
Сярэдняя цана за якасную півоню цяпер у дыяпазоне 8—12 рублёў, самыя танныя півоні можна сустрэць па 5 рублёў за штуку — пры гэтым яны могуць саступаць больш дарагім варыянтам па памерах, якасці і відовішчнасці.
Гатовыя букеты таксама ёсць — сем упакаваных кветак можна вынесці з рынку за 56 рублёў, а ўвогуле можна арыентавацца на дыяпазон 60—90 рублёў.
Паводле прадаўцоў, працягласць сезона півоняў залежыць ад надвор’я — для гэтых кветак важныя цёплыя ночы. Раннія сарты ўжо адцвілі, цяпер пачынаюць цвісці сярэднія. Таму бліжэйшы тыдзень-два прадаўцы прагназуюць з півонямі, максімум — месяц.