BE RU EN

У мінскіх Шабанах заўважылі воблакі цэментнага пылу

  • 29.05.2026, 16:50

У чым справа?

Мінчукі некалькі дзён запар (27 і 28 мая) назіралі воблакі цэментнага пылу. Фота і відэа разляцеліся па навінавых пабліках.

На фота здаецца, што ў Шабанах прайшоўся пясчаны смярч. Акрамя магчымaга забруджвання паветра, пыл асядае і на аўтамабілях.

На здарэнне адрэагавалі ў Мінгаркампрыродзе. Там заявілі, што праводзяць разбіральніцтва з-за выкіду пылу з вытворчага аб'екта на вул. Селіцкага.

Адборам узораў будзе займацца лабараторыя Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

«У выпадку выяўлення перавышэнняў забруджвальных рэчываў у дачыненні да вінаватых асоб будуць прыняты меры ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам», — заявілі ў сталічнай арганізацыі.

Апошнія навіны