BE RU EN

Украіна разбурае лагістыку і СПА акупантаў у глыбокім тыле

  • 29.05.2026, 17:25

«Мадзяр» апублікаваў відэа.

У ноч на 29 мая Сілы беспілотных сістэм Украіны працягнулі аперацыю па разбурэнні ваеннай інфраструктуры праціўніка ў глыбокім тыле.

Па інфармацыіРоберта «Мадзяра» Броўдзі былі паражаныя:

- радыёлакацыйная станцыя «СТ-68» у Феадосіі (Крым) і зенітны ракетна-артылерыйскі комплекс «Панцыр-С1» у Новафёдараўцы (Крым). Гэта ўжо 27-ы і 28-ы элементы расійскай сістэмы супрацьпаветранай абароны, знішчаныя з пачатку мая;

- у Макееўцы ў Данецкай вобласці гарэлі чыгуначныя цыстэрны з палівам;

- у Марыупалі і Рубіжным (Луганская вобласць) знішчаныя склады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і боепрыпасаў;

- ліквідаваная мабільная агнявая група ў раёне Храшчаватага Луганскай вобласці;

- знішчаная лагістыка акупантаў у Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцях.

Сістэмныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў робяць забеспячэнне расійскіх войскаў усё больш праблематычным. Лагістыка на напрамках да фронту ўскладняецца, а пастаянныя страты тэхнікі і складоў зніжаюць магчымасці акупантаў для агрэсіі супраць Украіны.

Апошнія навіны