Gripen — забойца расійскіх КАБаў
- Дзяніс Паповіч
- 29.05.2026, 20:37
Швецыя перадае Украіне сапраўдную франтавую машыну.
Што да самалётаў Gripen, якія Швецыя перадасць Украіне, я магу сказаць толькі адно.
Gripen з ракетай Meteor, якая мае далёкасць дзеяння да 200 км, — гэта і ёсць той самы рэцэпт супраць расійскіх носьбітаў КАБаў. Калі ў нас з'явіцца Gripen, расійскія «сушкі» можна будзе збіваць яшчэ да таго, як яны даляцяць да рубяжоў скіду гэтых бомбаў. А радыус гэтых скідаў цяпер у сярэднім складае 70–90 км. Рэактыўныя КАБы — больш за 120 км, хоць на такіх адлегласцях гэтая бомба ўжо больш нагадвае крылатую ракету.
КАБы — гэта дагэтуль вялікая праблема. Аўдзееўка, Вуглядар, Пакроўск, Мірнаград, цяпер Канстанцінаўка — далей можна пералічваць. Штодня вораг скідвае на нашыя пазіцыі 150–300 КАБаў.
Шведам — вялікі дзякуй! Два самалёты ДРЛО, а цяпер Gripen. А гэта, нагадаю, шматфункцыянальны самалёт, адносна танны ў абслугоўванні, прыдатны для эксплуатацыі нават на палявых аэрадромах. Сапраўдная франтавая машына.
І галоўнае — без лішніх умоў. Скандынавы разумеюць, супраць каго мы ваюем.
Дзяніс Паповіч, Facebook