BE RU EN

Расія набліжаецца да паразы

  • Юрый Фядарэнка
  • 3.05.2026, 10:57

Вельмі паказальныя прыкметы.

З кім мы ваюем. Не так даўно настаўнік ігры на балалайцы з Екацярынбурга, які гадамі завабліваў дзяцей да сябе дадому, душыў іх пакетам і «сэксуальна забаўляўся», быў асуджаны. Пасля ён заключыў кантракт з Мінабароны РФ і адправіўся на вайну. Цяпер гэты персанаж, верагодна, недзе пад Пакроўскам або Куп'янскам, дзе на яго палююць нашы дроны. Шанцаў у яго няшмат.

Гэтая гісторыя важная не сама па сабе, а як ілюстрацыя маштабнай тэндэнцыі. На нашу зямлю ідуць тысячы забойцаў, гвалтаўнікоў, педафілаў і іншых вырадкаў. Трапляюцца нават канібалы. Да студзеня 2024 года ім было гарантавана памілаванне ад вярхоўнага злачынцы — Пуціна. Пазней гэтую практыку замянілі на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

На балотах усіх зняволеных, прыдатных трымаць зброю, схіляюць да падпісання кантрактаў і адпраўляюць на фронт як «дабраахвотнікаў» на шэсць месяцаў. Але вярнуцца дадому яны не могуць: кантракт працягваецца аўтаматычна. Адзіны шлях назад у мірнае жыццё — цяжкае раненне. Колькасць скалечаных злачынцаў ужо дасягае крытычных маштабаў і правакуе новыя ўсплёскі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Тыя расійскія найміты, якія да падпісання кантракта не мелі крымінальнага досведу, хутка крыміналізуюцца на фронце. Гэты працэс пачаўся яшчэ ў 2022 годзе і з тых часоў толькі мацнее. Служба знешняй разведкі Украіны канстатуе: масавае вяртанне ўзброеных, траўмаваных і крыміналізаваных удзельнікаў вайны вызвала рэзкі рост гвалту ў РФ.

Судовая статыстыка за апошнія тры гады паказвае, што колькасць крымінальных спраў аб забойствах з удзелам вайскоўцаў РФ вырасла больш чым у 10 разоў. Брытанскія даследчыкі (Універсітэт Бірмінгема, праграма пры падтрымцы МЗС Вялікабрытаніі), якія адсочваюць дынаміку асабліва цяжкіх злачынстваў, фіксуюць: хваля гвалту, народжаная вайной, накрывае ўсе расійскія рэгіёны.

Імкліва растуць паказчыкі забойстваў, згвалтаванняў, наркатаргоўлі, дзейнасці злачынных груповак і гандлю людзьмі. Асобным радком — хатні гвалт, які дасягнуў максімуму за апошнія 15 гадоў (і гэта на фоне бесперапыннай прапаганды «традыцыйных сямейных каштоўнасцяў»).

У той жа час адбываецца яшчэ адзін працэс: крэмлёўскі рэжым становіцца ўсё больш рэпрэсіўным у дачыненні да ўласных грамадзян. Колькасць так званых «экстрэмісцкіх» спраў у 2025 годзе вырасла на траціну, «тэрарыстычных» — амаль на 60%. Гэта, дарэчы, таксама прамы вынік вайны супраць Украіны.

Выснова відавочная: гвалт у яго найагіднейшых формах становіцца на балотах паўсядзённасцю. Грымаса вайны ўжо зазірае ў дом кожнай расійскай сям'і. Да кагосьці яна прыходзіць у выглядзе маньяка, да кагосьці — у форме беднасці і беспрацоўя, хтосьці губляецца ў калідорах ФСБ. Жыццё на балотах імкліва становіцца невыносным. Гэта ўскосныя, але вельмі паказальныя прыкметы таго, што расія набліжаецца да паразы.

Старажытныя філосафы лічылі: зло рана ці позна пачынае знішчаць само сябе. Мы ўжо давялі агрэсара да гэтага стану. Але працы яшчэ шмат: апарат гвалту пад назвай «расійская федэрацыя» павінен ператварыцца ў попел. Таму набліжаем наступную фазу гісторыі. Працягваем далей. Слава Украіне!

Юрый Фядарэнка, «Фэйсбук»

Апошнія навіны