BE RU EN

Украінскія сілы нанеслі новыя ўдары па важных аб'ектах расіян

  • 3.05.2026, 12:57

Паражаныя сродкі СПА і не толькі.

Падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм ЗСУ ажыццявілі серыю прыцэльных удараў па сродках СПА, радыёлакацыйных комплексах і аб'ектах кіравання расійскай арміі.

Пра гэта паведамляе Telegram Сіл беспілотных сістэм ЗСУ.

Так, 1-ы асобны цэнтр паразіў ЗРГК «Панцыр-С1» у Данецкай вобласці, ЗРК «Тор» у Луганскай, РЛС тыпу П-18 у Запарожскай, рамонтную базу і тэлекамунікацыйны цэнтр праціўніка ў Луганскай і Данецкай абласцях.

У той жа час аператары памежнага падраздзялення «Фенікс» нанеслі ўдар па РЛС тыпу П-18 у Луганскай вобласці.

Байцы 412-й брыгады Nemesis і 1-га асобнага цэнтра паразілі адразу 6 сістэм кантролю супрацьпаветранай прасторы.

Байцы 414-й брыгады «Птушкі Мадзяра» паразілі пункт пастаяннай дыслакацыі атрада «Шторм», а таксама пункт дыслакацыі падраздзялення «Рубікон» у Данецкай вобласці.

Асобна быў паражаны пункт дыслакацыі асабовага складу ў Запарожскай вобласці. У выніку удараў праціўнік панёс страты ў жывой сіле, а таксама была парушаная сістэма кіравання падраздзяленнямі.

Апошнія навіны