BE RU EN

Украіна паразіла ракетны карабель «Каракурт», катэр і танкер ценявога флоту РФ

  • 3.05.2026, 14:35

Сталі вядомыя вынікі атакі на порт Прыморск.

Сілы абароны Украіны паразілі расійскі ракетны карабель «Каракурт» у порце Прыморск. Ён з'яўляецца носьбітам крылатых ракет «Калібр», якія вораг часта запускае па Украіне.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Кіраўнік СБУ генерал-маёр Яўген Хмара даклаў прэзідэнту Украіны аб паспяховым паражэнні аб'ектаў порта Прыморск.

Гэта была сумесная аперацыя Службы бяспекі, Сіл беспілотных сістэм, ССО, ГУР і памежнікаў.

Паражаны ракетны карабель «Каракурт», вартавы катэр і яшчэ адзін танкер ценявога нафтавага флоту.

Значныя пашкоджанні нанесеныя таксама і інфраструктуры нафтаналіўнага порта.

«Кожны такі наш вынік абмяжоўвае расійскі ваенны патэнцыял. Узгадніў з СБУ і дадатковыя, цалкам справядлівыя адказы на расійскія ўдары па нашых гарадах і вёсках. Расія можа скончыць гэтую сваю вайну ў любы момант. Зацягванне вайны прывядзе толькі да маштабавання нашых абаронных аперацый», — адзначыў Зяленскі.

Апошнія навіны