Прэм’ер Польшчы павячэраў з Анджэем і Аксанай Пачобутамі
- 3.05.2026, 16:24
Сёння журналіст атрымаў найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Польшчы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск апублікаваў у сацсетцы X сумеснае фота з нядаўна вызваленым палітвязнем Анджэем Пачобутам і ягонай жонкай Аксанай.
«У Дзень Палоніі я запрасіў Аксану і Анджэя на вячэру. Гаварылі пра Польшчу, свабоду і будучыню», — падпісаў фота польскі прэм’ер.
Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут, асуджаны ў Беларусі на восем гадоў зняволення, быў вызвалены 28 красавіка. За кратамі ён правёў чатыры гады і месяц.
Як паведамляў Charter97.org, сёння Анджэй Пачобут атрымаў найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Польшчы — Ордэн Белага Арла.