BE RU EN

Мадзяр паказаў апошнія ўдары па расійскай СПА

  • 3.05.2026, 19:32

Відэа.

1–2 мая Сілы беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны (СБС ЗСУ) знішчылі чатыры сродкі супрацьпаветранай абароны арміі краіны-агрэсара Расіі. Пра гэта камандуючы СБС Роберт Броўдзі (Мадзяр) напісаў у Facebook.

Беспілотныя войскі паспяхова атакавалі ваенныя аб’екты на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай, Запарожскай і Луганскай абласцей.

«Пачаты майскі СПА-пад: два зенітныя ракетныя комплексы, дзве радыёлакацыйныя станцыі, шэсць комплексаў кантролю паветранай прасторы, тыловыя пункты «Рубікон» і «Шторм», тэлекамунікацыйны цэнтр у Марыупалі і г.д.», – гаворыцца ў ягоным допісе.

Броўдзі таксама пацвердзіў удары па порце Прыморск у Ленінградскай вобласці.

Усяго за красавік падраздзяленне знішчыла 25 ЗРК і 13 адзінак комплексаў радыёлакацыйных станцый і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Апошнія навіны