BE RU EN

Беларусь можа стаць пляцоўкай для запуску ракет і «Шахедаў»

  • 30.05.2026, 2:34

Украінская разведка адсочвае сітуацыю ля мяжы.

У Беларусі фіксуецца падазроная актыўнасць, якая можа перарасці ў пагрозу ў будучыні. Але пакуль пра ўварванне ўжо «заўтра» гаворкі няма.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў саветнік міністра абароны Украіны Сяргей «Флэш» Бескрестнов.

Паводле яго слоў, украінская разведка адсочвае сітуацыю ў цэлым, а прыгранічча з Беларуссю пакуль дастаткова ўмацавана і прыкрыта падраздзяленнямі Узброеных Сіл Украіны ў баявой гатоўнасці.

«Глабальнага ўварвання ўзору 2022 года ўжо не будзе. Вайна змянілася. Ніякая калонна тэхнікі не пратрымаецца і некалькіх гадзін. Адкрыццё фронту з Беларуссю можа мець толькі мэту адцягнуць частку нашых войскаў на новы ўчастак фронту», — лічыць Бескрестнов.

Акрамя таго, Флэш не выключае, што Расія ўсё ж прымусіць Беларусь стаць пляцоўкай для запуску ракет або «Шахедаў». Але, паводле яго слоў, Сілы абароны гатовыя да самых разнастайных сцэнарыяў.

«Я шчыра веру, што народ і армія Беларусі бачаць сучасны фармат і вынікі цяперашняй вайны для ўсіх бакоў і не дазволяць уцягнуць сябе ў гэтае вар’яцтва. Народам Украіны і Беларусі няма чаго дзяліць і няма з чаго варагаваць», — напісаў саветнік міністра.

Апошнія навіны