У Гомелі падлетак загінуў пасля падзення з 15-га паверха
- 30.05.2026, 4:58
Спроба здзівіць дзяўчыну абярнулася трагедыяй.
У Гомелі следчыя ўсталёўваюць абставіны гібелі 17-гадовага падлетка, паведамілі ў прэс-службе СК.
Падзея здарылася вечарам 28 мая. Паводле даных следства, хлопец упаў з балкона агульнага карыстання на 15-м паверсе жылога дома. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр на месцы.
На дадзены момант адна з асноўных версій следства — няшчасны выпадак.
Следчыя праводзяць праверку па факце таго, што адбылося. Яны ўсталёўваюць усе абставіны інцыдэнту, а таксама прычыны і ўмовы, якія маглі прывесці да трагедыі.
Паводле версіі відавочцаў, падлетак вырашыў уразіць дзяўчыну і стаў на рукі на парэнчах. Дзяўчына спрабавала схапіць сябра за адзенне, але хлопец усё роўна не ўтрымаўся і ўпаў з 15-га паверха.