Ці трэба прымаць вітамін D летам?
- 30.05.2026, 9:11
І ў якіх прадуктах ён утрымліваецца.
Вітамін D — так званы «вітамін сонца», які арганізм сінтэзуе ў скуры пад уздзеяннем сонечнага святла. Ён дапамагае арганізму засвойваць кальцый і фасфаты, што паступаюць у арганізм з ежай, паведамляе ТСН.
Гэтыя мінералы важныя для росту і развіцця костак, зубоў, нервовай сістэмы, умацавання імунітэту і прафілактыкі рахіту ў немаўлят — стану, які выклікае аслабленне і дэфармацыю костак.
Колькі вітаміну D патрэбна чалавеку і як яго атрымаць
Прыблізна з канца сакавіка — пачатку красавіка да канца верасня большасць людзей могуць атрымліваць неабходны ім вітамін D дзякуючы сонечнаму святлу.
Гэта значыць, што летам большасці людзей не трэба прымаць дабаўкі.
Дзецям ад 1 года і дарослым неабходна 10 мікраграмаў (400 МЕ) вітаміну D у дзень.
Гэта датычыцца цяжарных жанчын і тых, хто корміць грудзьмі, а таксама людзей у групе рызыкі дэфіцыту вітаміну D.
У той жа час дзецям да 1 года патрэбна ад 8,5 да 10 мікраграмаў вітаміну D у дзень.
Звычайна, каб здаровае дзіця атрымала сваю порцыю вітаміну D, дастаткова знаходзіцца на сонцы прынамсі 15-30 хвілін у дзень і ўжываць прадукты, якія змяшчаюць гэты вітамін:
тлустую рыбу (ласось, тунец і г.д.)
малочныя прадукты
ялавічную печань
яечныя жаўткі
Вітамін D сапраўды неабходны нашаму арганізму, і закрываць вочы на яго дэфіцыт нельга.