Украінскія дроны ўчынілі «запальную ноч» у Крыме і Таганрозе
- 30.05.2026, 12:52
Новыя падрабязнасці і эфектнае відэа атакі.
Начная атака ўкраінскіх дронаў ахапіла 23 вайсковыя і лагістычныя аб’екты ў тыле расійскіх войскаў. Частка ўдараў прыпала на нафтавую інфраструктуру.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне камандуючага Сіл беспілотных сістэм Роберта «Мадзяра» Броўдзі у Telegram.
Паводле слоў Броўдзі, у ноч на 30 мая падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм нанеслі ўдары па мэтах у аператыўнай глыбіні праціўніка. Сярод аб’ектаў, якія трапілі пад атаку, былі элементы нафтавай лагістыкі Расіі і акупаванага Крыму.
У прыватнасці, дроны паразілі танкер расійскага «ценявога флоту», нафтабазу «Курганнафтапрадукт» у Таганрозе Растоўскай вобласці, а таксама марскі нафтавы тэрмінал у Феадосіі.
«Ноч на 30 мая была запальнай. Свабодалюбівая Украінская Птушка СБС адпрацавала на працягу ночы 23 вайсковыя цэлі і аб’екты ў аператыўнай глыбіні праціўніка», — напісаў «Мадзяр».
Ён удакладніў, што ўдар па нафтабазе ў Таганрозе нанеслі аператары 1-га асобнага цэнтра Сіл беспілотных сістэм, а па марскім нафтавым тэрмінале ў Феадосіі — байцы 412-й асобнай брыгады СБС «Немезіс».
Каардынацыю аперацыі ажыццяўляў наваствораны Цэнтр глыбіннага паражэння Сіл беспілотных сістэм.