BE RU EN

Лукашэнка ў Астане паплакаўся Путіну

  • 30.05.2026, 13:58

Супакойваць дыктатара давялося Пяскову.

Расія прасоўвае ўніфікацыю забарончыx пошлін на ўвоз замежных аўтамабіляў ва ўсім ЕАЭС, спрабуючы абараніць ад канкурэнцыі свой «АўтаВАЗ», піша udf.

Аляксандр Лукашэнка нават паплакаўся на гэтую тэму кіраўніку РФ.

«Кожны так закрыўся, што мыш не праскочыць. Стаўкі ўтылізацыйнага збору хутка перавысяць кошт саміх аўтамабіляў… Навошта мы гэта робім? Пра які саюз можна гаварыць?» — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце ў Астане.

Пры гэтым ён нагадаў, што пры стварэнні саюза казалі нібыта пра сумеснае прыцягненне інвестыцый у развіццё кампанентнай базы.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў гэтае выказванне:

«Гэта пазіцыя Аляксандра Рыгоравіча, яе таксама ўсе паважаюць. Не ўсе з намі згодныя. Гэта крытыка ў наш адрас. Так, і гэта падстава для працы і на двухбаковым, і на шматбаковым узроўні».

У Расіі маштабнае павышэнне ставак утылізацыйнага збору і змяненне правілаў яго разліку адбылося 1 снежня 2025 года. Пазней рашэнне аб павелічэнні ставак прыняў Казахстан. У Беларусі стаўкі ўтылізацыйнага збору выраслі на 7% напрыканцы красавіка 2026 года.

З 1 красавіка ў Расіі ўрэгулявалі ўвоз аўтамабіляў праз Беларусь, Казахстан, Арменію і Кыргызстан. Адзіную формулу ўтылізацыйнага збору цяпер прывязалі да паказчыкаў Мінпрамторга, што ўплывае на канчатковы кошт аўтамабіля для пакупніка з Расіі. На пачатку мая Казахстан увёў «люстраны» ўтылізацыйны збор на аўтамабілі, што імпартуюцца з Расіі.

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане накінуўся на Пуціна » Навіны Беларусі - апошнія навіны на сёння - UDF

Беларускі аўтакрат раскрытыкаваў Расію за навязванне падвышаных утылізацыйных збораў. Расія прасоўвае ўніфікацыю забарончых пошлін на ўвоз замежных машын ва ўсім ЕАЭС, імкнучыся абараніць ад канку...

Апошнія навіны