Кобрынскае марожанае заваёўвае свет
- 30.05.2026, 14:08
Фірмовая крама з беларускім пламбірам адкрылася ў Кітаі.
Кобрынскае марожанае, любімае многімі беларусамі, афіцыйна дабралася і да Кітая. Фірмовая крама адкрылася не дзе-небудзь, а ў Шанхаі. Пра гэта Кобрынскі масларобна-сыраробны завод паведаміў у сваім Instagram, піша Onliner.
Дарэчы, у Шанхаі жыве амаль 25 мільёнаў чалавек. Так што цяпер у мільёнаў кітайцаў з’явіўся шанс даведацца, які на смак беларускі пламбір, і параўнаць яго са сваімі азіяцкімі дэсертамі.