BE RU EN

CNN: У ЗСУ замест салдат усё часцей ваююць робаты

  • 30.05.2026, 14:11

Украінская армія першай у свеце перайшла да іх сістэматычнага выкарыстання.

Вайна ва Украіне хутка трансфармуецца ў тэхналагічную. У ёй ключавую ролю адыгрываюць ужо не танкі і артылерыйскія сістэмы, а танныя дроны і робатызаваныя сістэмы. Пра гэта гаворыцца ў свежым матэрыяле CNN.

Украінскія падраздзяленні цяпер рэгулярна праводзяць аперацыі без непасрэднага ўдзелу пяхоты, кіруючы тэхнікай з падземных камандных пунктаў на значнай адлегласці ад фронту. Баявыя дзеянні паступова пераходзяць у дыстанцыйны фармат, што дазваляе берагчы людзей.

Асаблівая ўвага надаецца выкарыстанню наземных робатаў. Іх часта выкарыстоўваюць для штурмавых задач, дастаўкі боепрыпасаў і эвакуацыі параненых. РНК дазваляюць павысіць эфектыўнасць аперацый, але перадусім — зберагчы асабовы склад.

Укараненне робатызаваных платформаў, як адзначаюць самі украінскія байцы, змяняе характар баявых дзеянняў. Украіна ж здолела дасягнуць вырашальнай перавагі ў гэтым кантэксце над РФ.

Апошнія навіны