BE RU EN

WP: У Пуціна не засталося добрых хадоў

  • 30.05.2026, 20:30

Крэмль фактычна апынуўся ў «цугцвангу».

Крэмль фактычна апынуўся ў «цугцвангу», сутыкаючыся з нарастаючымі ваеннымі, эканамічнымі і палітычнымі наступствамі вайны супраць Украіны.

Развіццё ўкраінскіх далёкабойных беспілотнікаў і змена характару вайны паставілі Расію ў стратэгічна нявыгаднае становішча. Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін фактычна апынуўся ў «цугцвангу», калі любы ягоны наступны ход толькі пагаршае становішча.

Пра гэта піша аглядальнік The Washington Post Джордж Уіл.

Аўтар публікацыі адзначае, што Украіна не толькі стрымлівае расійскі наступ, але і паступова пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю самой Расіі.

Паводле даных, прыведзеных у артыкуле, у сакавіку колькасць украінскіх удараў беспілотнікамі па тэрыторыі РФ упершыню перавысіла колькасць расійскіх атак праз мяжу, што сведчыць пра пашырэнне магчымасцяў украінскіх аперацый глыбокіх удараў.

У матэрыяле падкрэсліваецца, што, нягледзячы на працяг інтэнсіўных баёвых дзеянняў, тэрытарыяльныя поспехі расійскай арміі застаюцца надзвычай абмежаванымі.

У бягучым годзе расійскія войскі здолелі заняць толькі каля 0,04% тэрыторыі Украіны. Больш за тое, у красавіку краіна-агрэсар нават панесла чыстыя тэрытарыяльныя страты.

На гэтым фоне вайна ўсё больш набывае рысы зацягнутага пазіцыйнага канфлікту.

Аглядальнік параўноўвае цяперашнюю лінію фронту з пазіцыйнай вайной часоў Першай сусветнай вайны. Цяпер масавае прымяненне беспілотнікаў, сістэм радыёэлектроннай барацьбы і сучасных сродкаў выведкі значна ўскладніла маштабныя наступальныя аперацыі.

У артыкуле таксама гаворыцца, што рэгулярныя пагрозы ўкраінскіх удараў па расійскай тэрыторыі прымушаюць Крэмль узмацняць меры бяспекі.

У прыватнасці, Пуцін усё часцей знаходзіцца на ахоўваемых аб'ектах і абмяжоўвае колькасць публічных мерапрыемстваў і перамяшчэнняў.

Адначасова Расія вымушаная пераразмяркоўваць сістэмы супрацьпаветранай абароны паміж рознымі рэгіёнамі краіны, што стварае дадатковую нагрузку на ваенную інфраструктуру.

Уіл таксама звяртае ўвагу на шырэйшыя геапалітычныя наступствы поўнамаштабнай вайны. Сярод іх — пашырэнне НАТА, рост абаронных выдаткаў еўрапейскіх дзяржаў і паступовае ўзмацненне ціску на расійскую эканоміку.

Апошнія навіны