Пазбаўлены пасады лідар апазіцыі ў Турцыі сабраў шматтысячны мітынг
- 30.05.2026, 20:51
Акцыя прайшла ў Анкары.
У суботу адхілены ад пасады лідар ключавой апазіцыйнай палітычнай сілы ў Турцыі Озгюр Озэль сабраў у Анкары шматтысячны натоўп сваіх прыхільнікаў.
Пра гэта паведамляе газета Haberhurriyeti.
Пасля звароту да сваіх прыхільнікаў, якіх, паводле ацэнак СМІ, былі дзясяткі тысяч, Озэль узначаліў марш па сталіцы да маўзалея першага прэзідэнта Турцыі Мустафы Кемаля Атацюрка.
Шматтысячны натоўп накіраваўся па вуліцах, размахваючы турэцкімі сцягамі і выкрыкваючы лозунгі Рэспубліканскай народнай партыі (CHP). Паліцыя ўзмацніла меры бяспекі на месцы шэсця.
CHP lideri Özgür Özel Anıtkabir'de
Güvenpark'ta butlan kararına tepki gösteren binler Anıtkabir'e sığmadı
🟥 İşte Ata'nın huzurunda son görüntüler pic.twitter.com/pAuM7ziyhC
— Halk TV (@halktvcomtr) May 30, 2026
Акцыя прайшла ў падтрымку Озэля пасля таго, як 21 мая суд у Турцыі адмяніў вынікі з'езду CHP 2023 года і, такім чынам, ануляваў яго абранне старшынём ключавой апазіцыйнай партыі. Замест гэтага суд аднавіў на пасадзе былога лідэра партыі Кемаля Кылычдароглу.
У суботу Кылычдароглу ўпершыню з моманту вынясення судовага рашэння наведаў штаб-кватэру CHP і паабяцаў ачысціць партыю ад карупцыі.
24 мая ў Анкары ўспыхнулі сутыкненні пасля таго, як улады Турцыі загадалі паліцыі выселіць кіраўніцтва Рэспубліканскай народнай партыі з іх штаб-кватэры.
Вяртанне на пасаду былога лідэра партыі Кемаля Кылычдароглу патэнцыйна можа падарваць адзінства CHP напярэдадні наступных прэзідэнцкіх выбараў, якія пакуль прызначаныя на 2028 год, але, як чакаецца, адбудуцца раней.