Дроны атакавалі НПЗ у Саратаве і нафтабазу каля Таганрога
- 31.05.2026, 8:50
Лютуюць пажары.
У ноч на 31 мая ўдарныя беспілотнікі атакавалі два прамысловыя аб’екты: у расійскім Саратаве і непадалёк ад Таганрога.
Відэа масавых пажараў апублікаваў маніторынгавы тэлеграм-канал «Exilenova+».
«Матвееў Курган/Таганрог, Растоўская вобласць, магчыма, СОУ ударнікамі ўлупілі па нафтабазе», — гаворыцца ў подпісе да аднаго з відэаролікаў.
Пазней маніторы таксама адзначылі выбухі ў Саратаве і ўдар па мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе.
«Саратаў, сёння Саратаўскі НПЗ зноў пацярпеў ад паспяховай атакі. Удар, верагодна, прыйшоўся на ўстаноўку ізамерызацыі», — патлумачылі маніторы.
На момант публікацыі матэрыялу ўкраінскі бок не каментаваў удары па Саратаву і Матвееў Кургану.