BE RU EN

Расіянин арандаваў у Беларусі аўто і атрымаў астранамічную суму штрафаў за перавышэнне хуткасці

  • 31.05.2026, 13:11

У сем разоў больш, чым заплаціў за пракат.

Ірына — прадпрымальніца, якая здае аўто на пракат. Нядаўна ў Threads жанчына распавяла, як мужчына арандаваў у яе на суткі машыну і «назбіраў» у гэты дзень штрафаў на суму, якая больш чым у сем разоў перавышае тую, што заплаціў за пракат, піша «Зеркало».

Паст, які зрабіла Ірына ў Threads, лаканічны. «Суткі арэнды каштавалі 160 бел. рублёў», — напісала яна і побач прымацавала здымак з чатырма штрафамі за перавышэнне хуткасці. Як становіцца зразумела з паведамленняў жанчыны ў каментарыях, хуткасць перавышаў чалавек, які арандаваў у яе машыну. За дзень пракату ён аддаў 160 рублёў, а штрафаў атрымаў на 1215 рублёў.

Хтосьці з карыстальнікаў пажартаваў: «Сябры з Расіі на выхадных. Класіка!», і аказалася, што трапіў у кропку.

— Проста грамадзянін Расіі ў Беларусі, — у адным з каментароў адзначыла Ірына.

Судзячы па інфармацыі ў квітанцыях, мужчына ездзіў на Volkswagen Jetta. На чатырох участках дарогі, дзе максімальная хуткасць 90 км/г, вадзіцель ехаў 125 км/г, 132 км/г, 135 км/г і нават 141 км/г. Такім чынам ён перавышаў дапушчальную норму на 35–51 км/г.

Тры штрафы яму выпісалі на 360 рублёў, адзін — на 135. На дзвюх квітанцыях бачна, што аплаціць іх трэба да 26 чэрвеня.

У каментарыях Ірына патлумачыла, што аплачваць ліхую язду будзе не яна, а чалавек, які арандаваў машыну. Проста спачатку даныя пра штраф прыходзяць ёй як уладальніцы аўто.

— [Далей] працэс такі: пішу заяву ў ДАІ, прыкладаю дагавор. З нас штрафы спісваюць і адпраўляюць ім �…>, — патлумачыла механізм аўтарка паста. -

Якім менавіта спосабам ДАІ іх (маецца на ўвазе расіяне. — Заўв. рэд.) апавяшчае, я не ведаю, але ў Расію штрафы да кліентаў даходзяць. Я сама на ўсялякі выпадак таксама іх (кліентаў. — Заўв. рэд.) папярэджваю, каб не было сюрпрыза пры наступным наведванні Беларусі.

У каментарыях жанчына таксама адзначыла, што замежнікам, якія не аплацілі штраф за перавышэнне хуткасці ў Беларусі, могуць забараніць уезд у нашу краіну. Такая норма прадугледжана ў ч. 1 арт. 30 закона «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Хтосьці з удзельнікаў размовы пацікавіўся ў Ірыны: «Яны ж аплацяць? Хто браў у арэнду».

— Аплацяць ці не — гэта іх праблемы. Не аплацяць — значыць, атрымаюць забарону на ўезд у Беларусь, — адказала яна.

За дзень паст жанчыны сабраў больш за 230 тысяч праглядаў і звыш 300 каментароў. У іх нямала карыстальнікаў выказаліся ў адрас ліхача:

«У чорныя спісы такіх кліентаў трэба заносіць. І перадаваць інфармацыю іншым, хто займаецца здачай аўто ў арэнду»;

«Арендныя аўто, мабыць, трэба прашываць, каб больш за 90 [км/г] не ездзілі»;

«Ну хацелі людзі папоўніць бюджэт Рэспублікі [Беларусь]. Вось бы яшчэ ў дагаворы арэнды быў пункт пра дзесяцікратнае штрафаванне любых касякоў»;

«Забараніць бы вам уезд у краіну, калі паводзіць сябе не ўмееце»;

«Не ў тую краіну лятаць прыехалі. ПДР вывучайце! Неведанне не вызваляе ад адказнасці»;

«Мала»;

«У чалавека была мэта — усе камеры на шляху злавіць?»;

«Таксі танней».

Апошнія навіны