BE RU EN

«Няхай мяне даруе»: Лукашэнка дзіўна адказаў «Мадзяру»

  • 31.05.2026, 14:53

Дыктатар трохі хаміў, але больш юліў і апраўдваўся за маўчанне.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра 500 мэт у Беларусі, якія ўжо «на алоўку» ў беспілотных сіл Украіны, і «запэўніў», што беларускіх салдат ва Украіне не будзе.

Пра гэта Лукашэнка казаў пасля пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў сталіцы Казахстана Астане 29 мая. Фрагмент яго інтэрв'ю 31 мая апублікаваў расійскі прапагандыст дзяржаўнага тэлеканала «Расія 1» Павел Зарубін. Не абышлося і без хамства з боку дыктатара.

Лукашэнку папрасілі пракаментаваць заяву камандуючага Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберта «Мадзяра» Броўдзі пра тое, што ўжо «на алоўку» першыя 500 мэт у Беларусі. Ён заявіў, што мае адну мэту ва Украіне:

«Магчыма, яны і вызначылі 500 мэт. Дзякуй, што ў нас для іх ёсць 500 мэт. У нас ёсць адна мэта — вельмі сур'ёзная, з дакладнымі каардынатамі, і зусім недалёка ад Беларусі…

Другое: вы ведаеце, балбатня прэзідэнта — няхай мяне Уладзімір Аляксандравіч (Зяленскі. — Заўв. рэд.) даруе за гэта, але гэта нейкі трэп — і пазіцыя вайскоўцаў разыходзяцца».

Далей Лукашэнка разважаў пра тое, што нібыта нехта з замежных партнёраў сказаў Зяленскаму пра магчымую атаку з Беларусі:

«Хоць гэтага ніколі не будзе! Ніколі нашых там салдат не было і не будзе — гэта таксама ён ведае, і вайскоўцы ведаюць».

У сувязі з гэтым Лукашэнка дазволіў сабе і такое выказванне на адрас Зяленскага:

«Ну і там, можа быць, нешта здарылася: дзесьці пакурыў, дзесьці ўколаўся і іншае… Адбылося — і ён пачынае рабіць гэтыя заявы. Мне яго проста шкада. Таму, ты заўважыў (звяртаючыся да Зарубіна. — Заўв. рэд.), я маўчу».

Апошнія навіны