Трамп адхіліў план Ірана па завяршэнні вайны
- 4.05.2026, 6:00
Прэзідэнт ЗША палічыў яго непрымальным.
Журналіст Натан Гутман у сацыяльнай сетцы X напісаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю ізраільскаму выданню Kan News назваў іранскую прапанову аб мірным урэгуляванні на Блізкім Усходзе непрымальнай.
«Для мяне гэта непрымальна. Я вывучыў яе, я вывучыў усё — гэта непрымальна», — працытаваў амерыканскага лідара Гутман.
Да гэтага Іран перадаў ЗША план з 14 пунктаў па ўрэгуляванні вайны. Сярод ключавых патрабаванняў Тэгерана былі зняцце санкцый і размарозка актываў, выплата рэпарацый, вывад амерыканскіх войскаў і прадастаўленне гарантый аб ненападзе. Улады рэспублікі выказалі гатоўнасць вярнуцца да перамоваў. Аднак прэзідэнт ЗША яшчэ ўчора засумняваўся ў прымальнасці іранскіх прапаноў і дапусціў аднаўленне удараў.