BE RU EN

Кішачную палачку знайшлі ў беларускім тварагу і ялавічыне

  • 4.05.2026, 10:21

Ёсць наступствы.

Расельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі прадукцыі трох беларускіх вытворцаў. Пра гэта сцвярджаецца у лісце расійскага рэгулятара ад 30 красавіка.

Як паведамляецца ў лісце, пасля паўторных парушэнняў часовае абмежаванне ўвялі для ваўкавыскага ААТ «Беллакт» з-за бактэрый групы кішачнай палачкі ў тварагу і для ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат» з-за тых жа прэтэнзій па ялавічыне. Пад узмоцнены лабараторны кантроль прадпрыемствы трапілі на пачатку красавіка.

Расійскі рэгулятар таксама паўторна выяўіў перавышэнне мікраарганізмаў у гатовай рыбнай прадукцыі ТАА «Экоморе». Лабараторны кантроль у дачыненні да гэтай кампаніі быў узмоцнены ў канцы сакавіка.

Акрамя таго, цяпер пад узмоцнены лабараторны кантроль з-за першасных парушэнняў трапілі яшчэ два вытворцы малака і мяса. Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» — з-за бактэрый групы кішачнай палачкі ў сухой малочнай прадукцыі, і ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» — з-за трыметапрыму ў субпрадуктах цыплят-бройлераў.

Расельгаснагляд удакладніў, што прадукцыю, адгружаную да 2 мая ўключна, прымаюць у звычайным рэжыме.

Апошнія навіны