BE RU EN

У арэнду здаюць частку найбуйнейшай плошчы ў Беларусі

  • 5.05.2026, 18:56

Нядорага.

У Віцебску правядуць аўкцыён на права заключэння дагавора арэнды часткі плошчы Перамогі. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы.

У арэнду дзяржаўным прадпрыемствам «Гардормост» здаецца 600 кв. м віцебскай плошчы Перамогі. Удакладняецца, што там пліткавае пакрыццё, а меркаванай мэтай пазначана «аказанне паслуг па пракаце дзіцячых электрамабіляў».

Пачатковы кошт — 125,19 рубля.

Адзначым, што плошча Перамогі ў Віцебску лічыцца найбуйнейшай у Беларусі і адной з найбуйнейшых у Еўропе. Яна займае больш за 72 000 квадратных метраў.

Апошнія навіны