BE RU EN

У Расіі спыніўся другі па магутнасці НПЗ

  • 6.05.2026, 1:04

Яго атакавалі дроны.

Расійскі нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Кірышы спыніў працу пасля атакі украінскіх беспілотнікаў, у выніку якой былі пашкоджаныя ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты. Пра гэта паведамляе Reuters у аўторак, 5 мая.

Другі па магутнасці нафтаперапрацоўчы завод Расіі — Кірышскі НПЗ — спыніў перапрацоўку нафты пасля налёту дронаў ЗСУ.

Паводле суразмоўцаў агенцтва, былі пашкоджаныя тры з чатырох установак першаснай перагонкі нафты (CDU), што фактычна зрабіла немагчымай працу прадпрыемства. Таксама былі пашкоджаныя дапаможныя вытворчыя аб’екты.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка пацвердзіў удар па прамысловай зоне ў горадзе Кірышы і паведаміў пра пажар на тэрыторыі аб’екта.

Кірышскі НПЗ размешчаны каля 800 км ад мяжы Украіны і мае магутнасць каля 20 млн тон нафты ў год. За апошнія гады ён перапрацоўваў прыкладна 18 мільёнаў тон штогод, што складае каля 7% аб’ёмаў перапрацоўкі нафты ў Расіі. Завод забяспечвае значную частку ўнутранага рынку дызельным палівам і таксама працуе на экспарт.

Апошнія навіны