BE RU EN

Еўропу скалыхнулі новыя заявы Трампа пра тарыфы

  • 6.05.2026, 9:59

Гатуюцца супрацьмеры.

Міністр фінансаў Літвы Крыступас Вайціекунас заклікаў Еўрапейскі саюз працягваць перамовы з ЗША, рыхтуючы супрацьмеры пасля аднаўлення тарыфных пагроз прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Пра гэта паведамляе LRT.

«Мы павінны ўлічваць, што будзем у гэтай гульні цягам усяго тэрміну прэзідэнцтва прэзідэнта Трампа. Мы павінны знайсці меры ў адказ на гэтыя тарыфы», — сказаў Вайціекунас журналістам у Бруселі.

Ён таксама адзначыў важнасць перамоў з Вашынгтонам для прадухілення тарыфаў і прагназаваў падобны ціск з боку ЗША на працягу цяперашняй адміністрацыі.

«Мы павінны весці перамовы ... Я лічу, што гэты працэс, які ўключае тарыфы, перамовы і ціск з абодвух бакоў, будзе пастаянным на працягу гэтай адміністрацыі», — сказаў кіраўнік літоўскага Мінфіна.

Як вядома, напрыканцы мінулага тыдня Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты могуць павысіць тарыфы на легкавыя і грузавыя аўтамабілі з Еўрапейскага саюза да 25%, абвінаваціўшы блок у невыкананні папярэдняга пагаднення.

Гандлёвы прадстаўнік ЗША Джэймісан Грыр са свайго боку адзначыў, што, нягледзячы на пагадненне, ЕС яшчэ не скарэктаваў пэўныя тарыфы або правілы. Еўрапейскі саюз адхіляе гэтыя заявы і заяўляе, што прытрымліваецца пагаднення.

Цяпер камісар ЕС па пытаннях гандлю Марош Шэфчовіч павінен сустрэцца з Грырам у Парыжы на палях міністэрскай сустрэчы краін «Вялікай сямёркі», каб абмеркаваць спрэчку.

Згодна з пагадненнем, дасягнутым летась, тарыфы ЗША на аўтамабілі з ЕС былі зніжаны да 15%, што ніжэй за стаўку ў 25%, якая прымянялася да некаторых іншых краін.

Апошнія навіны