Мінск падтопіла
- 6.05.2026, 10:47
У сталіцу прыйшла бура.
У Мінску да вечара ў аўторак, 5 мая, узмацніўся вецер і пайшоў дождж, месцамі нават была залева. Актыўна бліскалі маланкі, неба грамыхала.
Telegram-канал «Метеовайб» апублікаваў відэа з моцным ударам грому і маланак у мінскай Малінаўцы.
А Telegram-канал «Инцидент Минск» паказаў лакальнае падтопленне ў Мінску ад залевы.
Так выглядала штармавое неба ў сталіцы перад навальніцай і дажджом.