BE RU EN

Зяленскі: Расія сарвала рэжым спынення агню, Украіна вызначыць далейшыя дзеянні

  • 6.05.2026, 14:01

Прэзідэнт Украіны папярэдзіў РФ.

Расія сарвала рэжым спынення агню, які пачаўся ў ноч на 6 мая. Украіна вызначыць далейшыя дзеянні па выніках вячэрніх дакладаў ваенных і разведкі.

Аб гэтым паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле слоў прэзідэнта, нягледзячы на абвешчанае перамір’е, на ўсіх ключавых участках фронту працягваюцца штурмавыя дзеянні, і толькі з пачатку гэтых сутак расійская армія ажыццявіла ўжо амаль 30 штурмавых дзеянняў.

Толькі за сённяшнюю ноч і раніцу зафіксавана больш за 20 авіяўдараў з ужываннем больш за 70 авіябомбаў.

На працягу гэтай ночы расійская армія наносіла і ўдары дронамі розных тыпаў. У прыватнасці, нашыя Сілы абароны Украіны абясшкодзілі толькі ўдарных дронаў амаль дзевяноста. Былі і ракетныя ўдары.

Усяго па стане на 10:00 расійская армія здзейсніла 1820 парушэнняў рэжыму цішыні - абстрэлы, спробы штурмаў, авіяўдары, прымяненне дронаў.

«Украіна ясна заяўляла, што будзе дзейнічаць люстрана, улічваючы настойлівыя расійскія звароты праз СМІ і сацыяльныя сеткі з просьбай забяспечыць цішыню на час маскоўскага параду. Для ўсіх нармальных людзей відавочна, што поўнамаштабная вайна і штодзённыя забойствы людзей - гэта дрэнны час для публічных «святкаванняў», - адзначыў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што Расія павінна скончыць сваю вайну. Нават з адключаным інтэрнэтам і заблакаванай сувяззю большасці расіян абсалютна зразумела, што іх кіраўніцтва «можа выйсці з бункера і выбраць мір».

Прэзідэнт дадаў, што дыпламатычныя прапановы Украіны ёсць у расійскага боку, і адзінае, што трэба, - гэта гатоўнасць Расіі рухацца да рэальнага міру.

«Па стане на гэты дзень канстатуем, што расійскі бок сарваў рэжым спынення агню. Па выніках вячэрніх дакладаў нашых ваенных і разведкі вызначымся з далейшымі нашымі дзеяннямі», - адзначыў Зяленскі.

Апошнія навіны