У Берліне забаранілі партрэты Лукашэнкі
- 6.05.2026, 16:17
І чырвона-зялёныя сцягі.
Улады Берліна зноў увялі абмежаванні на выкарыстанне савецкай і звязанай з вайной сімволікі 8 і 9 мая. Пад забарону, у прыватнасці, трапілі чырвона-зялёны сцяг і партрэты Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Deutsche Welle.
Прычынай такіх мераў названа вайна Расіі супраць Украіны.
Абмежаванні будуць дзейнічаць паблізу савецкіх ваенных мемарыялаў у Трэптаў-парку, Ціргартэне і Шэнхольцэр-Хайдэ, а таксама на прылеглых тэрыторыях.
Пад забарону трапляюць ваенная форма і знакі адрознення, дэманстрацыя сімвалаў Z і V, георгіеўскія стужкі, сцягі і прадметы з расійскай сімволікай, сцягі СССР, Беларусі і Чачэнскай Рэспублікі, а таксама партрэты іх кіраўнікоў. Акрамя таго, забароненыя расійскія ваенныя і маршавыя песні, уключаючы «Свяшчэнную вайну», а таксама любыя дзеянні, якія могуць успрымацца як падтрымка вайны супраць Украіны.