Лукашэнка звольніў намесніка начальніка Генштаба
- 6.05.2026, 21:49
Сяргей Лагадзюк уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і Украіны.
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Сяргея Лагадзюка.
Амаль 55‑гадовы (дзень нараджэння ў яго 11 мая) генерал-маёр Лагадзюк звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Пры гэтым за ім захавана права насіць вайсковую форму і знакі адрознення.
Сяргей Лагадзюк за садзейнічанне агрэсіі Расіі ва Украіне ўваходзіць у санкцыйныя спісы Еўрасаюза і Украіны.