BE RU EN

Да Беларусі набліжаецца вялікі пажар з Украіны

  • 7.05.2026, 7:40

У зоне рызыкі — Мілашавіцкі лясгас у Лельчыцкім раёне.

Вялікі фронт агню набліжаецца да Беларусі з тэрыторыі Украіны, заявілі ў Мінлясгасе вечарам 6 мая. Гаворка ідзе пра лясны пажар, які можа дайсці да лясоў Гомельшчыны.

У зоне рызыкі — Мілашавіцкі лясгас у Лельчыцкім раёне.

«У гатоўнасці да найгоршага сцэнару — больш за 80 чалавек Мілашавіцкага лясгаса і калегі з суседніх устаноў: Нараўлянскага спецлясгаса, Мазырскага вопытнага лясгаса, Ельскага, Жыткавіцкага і Калінкавіцкага лясгасаў. Усяго на мяжы з Украінай дзяжурыць больш за 15 адзінак тэхнікі, у тым ліку пажарныя аўтамабілі», — паведаміў кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксей Бойка.

Апошнія навіны