BE RU EN

У Беларусі пабіты дзённы тэмпературны рэкорд 72-гадовай даўніны

  • 7.05.2026, 9:18

Надвор'е радуе беларусаў цяплом.

Дзённы тэмпературны рэкорд 72-гадовай даўніны перавышаны ў Беларусі 6 мая, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Да 15 гадзін у Лельчыцах паветра прагрэлася да 30,1 градуса цяпла. Папярэдні максімум — 29,4 градуса ў Брэсце — быў зафіксаваны 6 мая 1954 года.

Напярэдадні, 5 мая, экстрэмумы былі перапісаныя на 18 метэастанцыях краіны — больш чым на траціне агульнай колькасці станцый, архіў якіх даступны.

Два рэкорды трымаліся з 1954 года — у Пінску (29,2 градуса супраць 27,4) і Жыткавічах (28,9 супраць 28,1), тры — з 1970-га — у Жлобіне (29,4 супраць 27,1), Магілёве (28,6 супраць 27,5) і Бабруйску (27,7 супраць 26,9).

За апошнія тры дні (3–5 мая) зафіксавана 30 рэкордаў цяпла.

Згодна з прагнозам Белгідрамета, у бліжэйшыя трое сутак чакаецца кантрастнае надвор'е: 7 мая — ад 16 да 30 градусаў, 8-га — ад 9 да 26, 9-га — ад 9 да 21. Найхаладней будзе на паўночным захадзе, цяплей/гарачэй за ўсё — на паўднёвым усходзе.

Апошнія навіны