Першы энергаблок БелАЭС зноў падключаны да сеткі
- 7.05.2026, 11:36
Гэта адбылося пасля 10 дзён «прафілактычных працаў».
Першы энергаблок Беларускай АЭС зноў падключаны да сеткі, паведаміла раніцай 7 мая прэс-служба ядзернага энергетычнага аб'екта.
Адзначаецца, што гэта было зроблена 6 мая «пасля завяршэння прафілактычных працаў на абсталяванні».
Адміністрацыя БелАЭС паведаміла пра адключэнне першага блоку ад сеткі для прафілактыкі і пра стабільны радыяцыйны фон раніцай 27 красавіка. Такім чынам, аб'ект не падаваў электраэнергію ў энергасістэму 10 дзён.