BE RU EN

На Камароўку завезлі беларускую маліну

  • 7.05.2026, 12:55

Цэннік апынуўся касмічным.

На Камароўцы з’явілася беларуская маліна. Прадаюць яе ў маленькіх латках па 120 г, і на тое ёсць прычына, піша «Точка».

За адну ўпакоўку прапануюць аддаць 20 рублёў. У пераліку на кілаграм выходзіць касмічныя 166 рублёў.

Глядзім на цэннік і бачым, што маліну сабралі ў вёсцы Волмечка Дзяржынскага раёна.

Упакаваная яна акурат у Дзень працы — першага мая. Захоўвацца можа ўсяго 8 сутак. Хто ведае, можа праз пару дзён цэннік і скінуць.

Дарэчы, на рынку ёсць і іспанская маліна, якая каштуе столькі ж — 20 рублёў за невялікі латок.

Апошнія навіны