Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра рэзкае змяненне надвор'я
- 7.05.2026, 13:12
На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Рэзкае пахаладанне чакаецца ў пятніцу, 8 мая, папярэдзіў Белгідрамет. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны складзе +10…+16°С. У многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы.
Паводле інфармацыі метэасэрвісу pogoda.by, 9 мая будзе пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы і навальніцы. Удзень паветра прагрэецца ўсяго да +5°С на поўначы і да +21°С на паўднёвым усходзе.