У Магілёве падчас руху загарэлася маршрутка
- 7.05.2026, 15:22
Вадзіцель паспеў спыніцца і высадзіць пасажыраў.
Маршрутнае таксі загарэлася падчас руху ў Магілёве, паведамілі ў МУС.
53-гадовы вадзіцель маршруткі Ford падчас руху ўбачыў дым, які вырываўся з-пад капота. Мужчына спыніў транспарт, высадзіў пасажыраў і выклікаў ратавальнікаў.
Пажарныя, якія прыбылі на месца, патушылі полымя. Абышлося без пацярпелых.