Украінскія дроны паразілі носьбіт «Калібраў» у Каспійскім моры
- 7.05.2026, 17:12
Адлегласць ад мяжы Украіны — амаль 1000 км.
Беспілотнікі Узброеных Сіл Украіны паразілі малы ракетны катэр праекта «Каракурт» у порце Каспійск у Дагестане, які з'яўляецца носьбітам «Калібраў». Пра гэта гаворыцца у заяве Генштаба Узброеных Сіл Украіны.
На выяве, апублікаванай камандаваннем, — два фота катэра праекта «Каракурт» у двух розных ракурсах. Няма інфармацыі, ці гаворка пра ўдар двух БПЛА (паводле колькасці кадраў) або аднаго. Таксама не відаць, каб экіпаж расійскага карабля неяк рэагаваў на паветраную атаку: няма слядоў куль і спробаў ухіліцца.
Адлегласць, якую павінны былі праляцець дроны Сіл абароны да мэты ў Дагестане ў Каспійскім моры, складае каля 1000 км (калі наўпрост з Дніпра) або 1500 км (калі ляцелі праз Чорнае мора, абышлі Крым і накіроўваліся праз Сочы). Генштаб Узброеных Сіл Украіны не паведамляў, які менавіта дрон дабраўся да Каспійска: ці гаворка пра дрон «Люты» на 1400 км (баявая частка 40–50 кг), ці дрон FP-1 на 1600 км (БЧ 120 кг), ці іншая мадэль.
Акрамя катэра, былі паражаныя пункты УС РФ у Луганскай вобласці, пад Данецкам і Запарожжам. Камандаванне ўдакладніла, што ступень паражэння расійскага карабля ўдакладняецца.